Танна і смачна ў парыжскім аўтарэстаране


Новы рэстаран-грузавік прапаноўвае гурманам за невялікія грошы атрымаць асалоду ад французскай кухні, любуючыся на Эйфелеву вежу.

Мабільны рэстаран на колах прываблівае шматлікіх наведнікаў сваймі нізкімі цэнамі ды вытанчанымі стравамі, якія дагэтуль можна было пакаштаваць толькі ў дарагіх і шыкоўных установах. Цяпер жа людзі, у якіх бюджэт не дазваляў раней наведваць падобныя месцы, маюць магчымасць стацца рэстараннымі бывальцамі. {movie}Танна і смачна ў парыжскім аўтарэстаране|right|6484{/movie}

Рэстаран-грузавік паркуецца ў найбольш папулярных месцах Парыжу. Кухарам даводзіцца працаваць на невялікай прасторы, але рэстаран, нягледзячы на гэта, прапаноўвае меню з 80 страваў. Кожная пара наведнікаў атрымлівае зніжку – 40 еўраў на ланч і 70 еўраў на абед.

«Я думаю, што пачынаючы з сённяшняга дня гэтая канцэпцыя мусіць распаўсюдзіцца. Я спадзяюся, што ўсе ўладальнікі рэстаранаў будуць прытрымлівацца гэтага прыкладу. Вельмі добрая ідэя, асабліва з улікам цяперашніх эканамічных праблемаў. Я лічу, што мы будзем надалей выходзіць у рэстаран і каштаваць стравы, прыгатаваныя шэф-кухарам, –за разумныя цэны», – пракаментавала працу рэстарану кліентка Ізабэль Пэлегрэн.

Рэстаран працуе, на жаль, толькі ў межах кулінарнага фестывалю. Арганізатары заяўляюць, што іхная мэта – не прыбытак, але азнаямленне людзей са светам вытанчаных смакаў.

belsat.eu

Стужка навінаў