Затрымалі Франака Вячорку


Супрацоўнікі міліцыі затрымалі моладзевага актывіста і супрацоўніка тэлеканалу “Белсат” Франака Вячорку. Разам з ім затрымалі Антона Койпіша, Андруся Крэчку і дзяўчыну, прозвішча якой пакуль невядомае. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 21 снежня.

Франак Вячорка быў адным з арганізатараў акцыі салідарнасьці з арыштаванымі ў спэцпрыёмніку на завулку Акрэсціна ў Менску.

Пасля Маскоўскага РАУСу іх адвезлі на Акрэсціна. Заўтра адбудуцца суды.

паводле Вясны 96

Глядзі таксама
Каментары