Як зрабіць, каб бел-чырвона-белага ў інтэрнэце было больш?


Трэба спампаваць невялічкую праграмку, раяць патрыёты – карыстальнікі сеціва.

Менскі праграміст Павел Шут распрацаваў дадатак да папулярных браўзераў, які аўтаматычна змяняе чырвона-зялёнае пазначэнне Беларусі на шэрагу сайтаў на бел-чырвона-белы сцяг.

Цяпер кожны інтэрнэт-карыстальнік можа выбраць сімвал Беларусі адпаведна свайму густу і здзейсніць «маленькую віртуальную рэвалюцыю», падае старонка budzma.org.

Пашырэнне «Правільны сцяг» дапасавана да браўзераў «Chrome», «Firefox», «Opera». Усталяваўшы яго, карыстальнік убачыць замест чырвона-зялёных сімвалаў сучаснай Беларусі гістарычныя – на цэлым шэрагу сайтаў сеціва. Прычым колькасць сайтаў, на якія распаўсюджваецца дадатак, безупынна расце.

Аўтар вынаходніцтва заклікае карыстальнікаў паведамляць пра сайты, на якіх трэба зрабіць праўку. Павал гаворыць, што пакуль не плануе ўключаць падтрыманне афіцыйнага сайту прэзідэнта – president.gov.by. «Гэты сайт патрабуе больш каардынальнага ўмяшання, прычым не толькі праграмісцкага», – патлумачыў Павал.

Спампаваць дадатак можна на старонцы budzma.org

belsat.eu

Стужка навінаў