Ад святкавання да закалотаў


https://youtu.be/Z2x4Ht_NiOc
{movie}Закалоты ў Гарэн (Нідэрланды)|left|6480{/movie}Святкаванне 16-годдзя жыхаркі Нідэрландаў перарасло ў закалоты. Усё праз памылку на «Facebook».

Сваё 16-годдзе жыхарка мястэчка Гарэн (Haren) вырашыла адзначыць з размахам, сабраўшы сяброў з «Facebook’у». Аднак у наладах запрашэння яна не пазначыла, што імпрэза мае прыватны характар, і ў выніку паклікала на Дзень народзінаў каля… 30 тысячаў чалавек.

У выніку на запрашэнне адгукнуліся больш за тры тысячы чалавек, пераважна хлопцы ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў. У Гарэне жыве ўсяго 18 тысячаў чалавек, таму паліцыя заблакавала дарогі ля дому дзяўчыны, а ўсю сям’ю ў мэтах бяспекі вывезлі ў сакрэтнае месца.

На Дзень народзінаў прыехалі больш за тры тысячы чалавек, шмат хто вырашыў адзначыць свята алкагольнымі напоямі. Паліцыя патрабавала, каб натоўп маладзёнаў разышоўся, гэта выклікала незадавальненне. Неўзабаве ў паліцыянтаў паляцелі бутэлькі ды камяні. У адказ праваахоўнікі разагналі моладзь, ужываючы дручкі ды слезацечны газ.

Удзельнікі закалотаў падпалілі некалькі аўтамабіляў і разбілі вітрыны ў крамах.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары