Што адбудзецца заўтра: байкот ці выбары? (Дапоўнена)


https://youtu.be/75QMNZc3-_Q
Цэнтрвыбаркам паведамляе, што сёлета назіраецца нават большая актыўнасць, чымся падчас мінулых парламенцкіх выбараў у 2008 годзе.

Сёння завяршаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Паводле звестак ЦВК, за чатыры дні датэрмінова прагаласавалі амаль 20 % выбарнікаў. Падчас папярэдніх выбараў у парламент за чатыры дні датэрмінова прагаласавалі толькі 18,8 % грамадзянаў.

Самы актыўны электарат на Віцебшчыне, там свой голас аддалі 22,4 % выбарнікаў, найменш свядомыя ў стаўленні да свайго палітычнага абавязку – у Менскай вобласці, там прагаласавалі менш за 18 % грамадзянаў.

{movie}Валер Карбалевіч: Гэта нават не фальсіфікацыя…|left|6479{/movie}На заўтра, 23 верасня, прызначаны асноўны дзень галасавання.

Паводле словаў сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, “у цэлым кампанія праходзіць вельмі спакойна, афіцыйных скаргаў і заяваў ні ад назіральнікаў, ні ад выбарнікаў у Цэнтральную камісію не паступала”.

Тым часам праваабаронцы ў сваіх справаздачах паведамляюць пра шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства падчас датэрміновага галасавання. Самыя распаўсюджаныя – завышэнне яўкі выбарнікаў і прымушэнне прагаласаваць датэрмінова.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары