Чалы: У нас вынаходзяць эканамічнае гета


Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што замест таго, каб стварыць спрыяльныя эканамічныя ўмовы для ўсіх грамадзянаў, дзяржава ўтрымлівае чыноўнікаў, якія раздаюць ільготы.

“Кітайскі індустрыяльны парк – толькі для сваіх, дэкрэт № 6 для стымуляцыі эканомікі ды прыватнай ініцыятывы – але толькі ў маладых гарадах і сельскай мясцовасці”, – падкрэсліў Чалы.{movie}Чалы: У нас вынаходзяць эканамічнае гета|left|6465{/movie}

На думку адмыслоўца, улады ствараюць “эканамічныя гета і рэзервацыі”.

“У гэтым уся нашая сістэма: калі вельмі патрэбны чыноўнік, які вырашае, каму даць ільготы, а каму – не”, – заўважыў эканаміст.

Учора міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што ў дзяржаве прыняты інавацыйныя рашэнні для мадэрнізацыі эканомікі. Сяргей Чалы лічыць аднак, што Беларусь надалей патрабуе грунтоўных рэформаў на дзяржаўным узроўні – прыватызацыі, развіцця канкурэнцыі, змяншэння ўдзелу дзяржавы ў эканоміцы і г.д. Для гэтага ж, паводле эксперта, патрэбная пэўная палітычная воля, бо рэформы прывядуць да радыкальнай змены ўсёй эканамічнай сістэмы.

belsat.eu

Стужка навінаў