Дажынкі ў Горках: свята атрымалася?


Нягледзячы на дождж і халоднае надвор’е, Рэспубліканскі фестываль працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012” адбыўся паводле плану.

Найлепшыя змагары за ўраджай прайшлі шэсцем па вуліцах гораду, на падрыхтоўку якіх выдаткавалі каля трыльёну рублёў. Традыцыйна горад, які прымае “Дажынкі”, атрымаў новы лядовы палац і “амфітэатр”, дзе і адбывалася ўзнагароджанне найлепшых працаўнікоў сёлетняга збору ўраджаю.{movie}”Дажынкі-2012″ у Горках|right|6463{/movie}

“Белсат” пацікавіўся: як наведнікі свята ацэньваюць сёлетнія “Дажынкі”? Усе апытаныя намі людзі былі задаволеныя святочнаю атмасфераю і чакалі вечаровага выступу расейскіх і айчынных зорак эстрады. {movie}Уражанні ад “Дажынак-2012″|right|6462{/movie}

Падрабязнасці ў відэаапытанні.

belsat.eu

Стужка навінаў