Лукашэнка: байкатуючы выбары, апазіцыя дэманструе сваю слабасць


Кіраўнік Беларусі падзяліўся з журналістамі разважаннямі наконт парламенцкіх выбараў.

“Значыць, такія гэта партыі. Яны паказалі, што яны нішто”, – сказаў кіраўнік дзяржавы. “Яны страцяць наогул той дзесятак чалавек, якія яшчэ на іх арыентаваліся, цалкам”, – дадаў ён. “А з іншага боку, і правільна зрабілі, таму што якія там кандыдаты? Вы ведаеце, што гэта за партыі, такія там і кандыдаты”, – цытуе кіраўніка краіны БелТА.

“Калі вы не гатовыя сёння змагацца, а ў цябе што, страляюць тут, душаць, душаць, труцяць? Нават за каўнер бяром і цягнем да людзей: станавіся разам з кандыдатам, як яны кажуць, ад улады, станавіся побач і агітуй людзей. Але яны баяцца да людзей ісці “, – лічыць кіраўнік дзяржавы. На думку Аляксандра Лукашэнкі, “ім не патрэбна гэтая ўлада”. “Ім трошкі адшпільваюць там на хлеб, на соль даюць. Катэдж раней пабудавалі, калі шмат абяцалі, аўтамабілі яны купілі, цяпер Захад не дае, таму няма вынікаў для Захаду, што яны хацелі. А навошта ім улада? Бо трэба адказваць перад народам” , – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

“Яны думалі, што ціхенька або гучна здымуцца і пакажуць, што супраць той сістэмы, якая сёння дзейнічае. А сістэма сёння не перашкаджае абірацца. Краіну яны ўжо не падзеляць, нават калі прыйдуць да ўлады, вы ўжо не дазволіце, не пагодзіцеся на гэта, таму што ўбачылі, да чаго гэта прыводзіць “. – падзяліўся Лукашэнка

Ён таксама дадаў, што пра выбары яшчэ будзе размова па выніках.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары