Беларускі самалёт парушыў паветраную мяжу Літвы


Міністэрства замежных справаў Літвы накіравала адпаведную ноту ў беларускае пасольства.

Міністэрства абароны Літвы пацвердзіла, што падчас назіранняў за паветранаю мяжою быў зафіксаваны факт парушэння мяжы з боку Беларусі, перадае delfi.lt.

У аўторак 18 верасня, а 16.54, невядомы авіялайнер незаконна пераляцеў паветраную мяжу Літвы з боку Беларусі ля вёскі Мацучай (Салечніцкі раён). Прабыўшы на літоўскай тэрыторыі некалькі дзясяткаў секундаў, ён вярнуўся ў Беларусь.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што распачатае расследаванне гэтай справы.

Беларускае Міністэрства замежных справаў пакуль не валодае інфармацыяй на гэты конт.

Амбасадзе ў Вільні не да самалётаў

У беларускай амбасадзе ў Вільні паведамілі, што ўсе ўпаўнаважаныя асобы, якія б маглі пацвердзіць або абвергнуць атрыманне ноты ад літоўскага боку, цяпер адсутнічаюць. “Увогуле ў нас усе занятыя выбарамі, людзі ідуць галасаваць датэрмінова”, – сказаў дзяжурны амбасады.

belsat.eu

Стужка навінаў