Гурт «Pussy Riot» зрабіўся музаю сучаснага мастацтва


У Маскве адбылася прэзентацыя калекцыі карцінаў мастачкі Яўгеніі Мальцавай. Усе творы паўсталі пад уплывам дзейнасці «Pussy Riot».

На выставе жывапісу, натхнёнага творчасцю слыннага панк-гурта, затрымалі 9 праваслаўных пратэстоўцаў. Праваслаўныя актывісты, пераважна ў казацкай форме, заблакавалі ўваход на выставу, але паліцыя накіравала ўсе намаганні на ахову парадку. У выніку 9 актывістаў затрымалі. {movie}Прастэсты на выставе, прысвечанай «Pussy Riot»|right|6460{/movie}

Удзельніцы гурта «Pussy Riot» Надзея Талаконнікава, Марыя Алёхіна і Кацярына Самуцэвіч атрымалі па 2 гады турмы за хуліганства на глебе рэлігійнай нянавісці пасля таго, як сёлета ў лютым зладзілі ў цэнтральнай сталічнай святыні, царкве Хрыста Збаўцы, панк-малебен пад назваю «Багародзіца, Пуціна прагані».

«Пасля таго як «Pussy Riot» пасадзілі ў турму, у нас з’явілася ідэя зрабіць праект, прысвечаны ім, падтрымаць іх і распаўсюджваць ідэю вольнасці, свабоды слова і выкрыцця хлусні», – паведаміла аўтарка выставы Яўгенія Мальцава.

Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл назваў выступ «Pussy Riot» часткай узгодненага нападу на Царкву і расейскае грамадства, хоць царкоўныя ўлады таксама заклікалі дзяржаву праявіць міласэрнасць.

«Гэта блюзнерства, гэта карціны, якія высмейваюць тое, што падпадае пад артыкул 282 [Крымінальнага кодэксу] – распальванне рэлігійнай нянавісці. Як вы ведаеце, хрысціяне не рэагуюць на гэта так, як мусульмане, але ўсё ж мы не можам дараваць усім, і нам трэба абараняць святое. Калі нехта ўдарыў мяне па правай шчацэ, я надстаўлю яму маю леваю шчаку. Але калі яны закранулі маю сястру або ўдарылі маю Царкву або Айчыну, то мы ўсе павінны стаць на абарону», – выказаўся праваслаўны актывіст Дзмітрый.

Арганізатары выставы паведамілі, што імпрэза не зачыніцца, нягледзячы на пратэсты праваслаўных вернікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў