Размова Жбанкова: адметнасці нацыянальных выбараў


За тры дні на выбарах датэрмінова прагаласавала 12,5 % выбарнікаў. Як выглядаюць «стандартныя» беларускія датэрміновыя выбары? Як патлумачыць феномен «арганізавана-прымусовага» галасавання, калі ніхто не сумняецца ў выніках выбараў?

«Адсотак тых, хто прагаласаваў датэрмінова, – вельмі вялікі па краіне. У Беларусі гэты паказнік звычайна складае 20–30 %, што мы лічым ненармальным, бо асноўная ідэя датэрміновага галасавання – даць магчымасць прагаласаваць чалавеку, які з нейкіх прычынаў не можа гэтага зрабіць у дзень выбараў», – гаворыць госць праграмы, праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Дык навошта ўлады заганяюць людзей на выбарчыя участкі датэрмінова? «Машына мусіць працаваць, інакш калісьці яна дасць збой», – падкрэслівае Валянцін Стэфановіч.

belsat.eu

Стужка навінаў