«Спецназаўцы дзяліліся з намі салам»


Настасся Лазарава і Аксана Ючкавіч з кампаніі “Асцярожна, міліцыя!” дзеляцца досведам, набытым падчас зняволення з палітычных матываў.

Актывісткі падкрэслілі, што былі арыштаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2010 г. Яны заўважылі, што не выкрыквалі ніякіх лозунгаў, не трымалі ў руках плакатаў, а былі арыштаваныя толькі за прысутнасць на Плошчы-2010.{movie}Актывісткі “Нашага дому” ў “Гарачым каментары”|right|6452{/movie}

“Нягледзячы на жорсткія ўмовы я сустрэла падчас зняволення добрых людзей. Гэта былі не толькі такія ж затрыманыя дзяўчаты, бо нават спецназаўцы ў канцы дня дзяліліся з намі салам”, – падкрэсліла Аксана Ючкавіч.

Настасся Лазарава дадала, што ў адной сістэме спаткала зусім розных людзей. “На плошчы спецназаўцы білі ўсіх з каменнымі тварамі, але былі сярод іх і такія, хто не чапаў, напрыклад, няпоўнагадовых”, – згадала яна.

“Розум, дабрыня і прыгажосць – нашая зброя ў змаганні з гвалтам і несправядлівасцю”, – падсумавалі дзяўчаты.

belsat.eu

Стужка навінаў