Хрыстафора Калумба “пасялілі” ў пакой. Агляд падзеяў культуры.


У Нью-Ёрку мастацтва ўзнялося на новую вышыню – дакладней на 21 метр. Японскі майстар інсталяцыяў Татдзу Нісі памясціў 4-метровую скульптуру Хрыстафора Калумба ў пакой, падняцца ў які можна па спецыяльнай лесвіцы. Унутры пакою ёсць усё, што і ў звычайным жытле: крэслы, столікі, канапы і тэлевізар. Называецца інсталяцыя „Адкрый для сябе Калумба”.

ТАТДЗУ НІСІ, МАСТАК:
„Калі мяне папрасілі прыехаць у Нью-Ёрк два або два з паловаю гады таму, я шпацыраваў тут некалькі дзён, каб пабачыць скульптуры і манументы. І пасля я вырашыў, што хачу ажыццявіць праект на плошчы Калумба”.{movie}Агляд падзеяў культуры (20.09.2012)|right|6446{/movie}

Помнік першаадкрывальніку Амерыкі паўстаў у цэнтры Мангэтэну 120 гадоў таму. Аднак яшчэ ніколі ён не быў гэтак блізкі для жыхароў Нью-Ёрку і турыстаў. Улады гораду сцвярджаюць, што нягледзячы на павышаную ўвагу да інсталяцыі, гарадскому руху яна не замінае.

Іншыя тэмы: агляд фільмаў, што выходзяць у пракат. У Горадні адкрылі выставу, прысвечаную гораду.

belsat.eu

Стужка навінаў