«Малады фронт» і моладзь з хрысціянскіх дэмакратаў: Мы стварылі ўнікальны сайт


З’явілася новая інтэрнэт-старонка для падтрымання беларускіх палітычных зняволеных – belarusfree.info

Рэсурс стварылі міжнародная арганізацыя “Малады фронт” (Чэхія) і моладзевая структура аргкамітэту для стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” –“Маладыя хрысціянскія дэмакраты” (МХД).

Як адзначыла лідарка “МХД” Марына Хоміч, сайт belarusfree.info будзе адрознівацца ад падобных сайтаў, што падтрымліваюць палітвязняў. “Асноўнае яго адрозненне ў тым, {movie}Хоміч: Мы стварылі ўнікальны сайт|right|6445{/movie}што ён створаны фактычна дзеля адной мэты – збору подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем вызваліць вязняў сумлення”, – адзначыла актывістка.

“Наш сайт унікальны тым, што мы ўлічылі змены ў беларускім заканадаўстве аб зваротах грамадзянаў”, – заявіла Хоміч. Паводле яе, цяпер подпіс пад патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных будзе мець юрыдычную сілу. Гэта значыць, заявіла Хоміч, што кожны подпіс разам з тэкстам звароту будзе накіроўвацца ў органы дзяржаўнай улады Беларусі. “Прычым дзяржорган будзе абавязаны даць адказ паводле сутнасці кожнаму грамадзяніну, які падпісаўся пад петыцыяй”, – упэўненая дзяячка.

Паводле яе, паставіць подпіс пад петыцыяй зойме некалькі хвілінаў, аднак гэта ўжо будзе праяваю салідарнасці з палітвязнямі ды мабілізацыяй грамадства дзеля іхнага вызвалення.

belsat.eu
https://youtu.be/l4FzsP3yEsw

Глядзі таксама
Каментары