Алесін: Амерыканскія санкцыі супраць Беларусі - гэта прафілактыка


Вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін мяркуе, што санкцыі ЗША супраць беларускай замежнагандлёвай арганізацыі скіраваныя на тое, каб абмежаваць манеўры беларускага рэжыму ў агульнапалітычным плане.

Гандаль зброяй, упэўнены эксперт, ёсць для гэтага добраю падставаю.{movie}Аляксандр Алесін: Санкцыі ЗША – гэта прафілактыка|right|6444{/movie}

“ЗША ды Ізраіль баяцца, што калі паўстане канфлікт і абвострыцца сітуацыя з Іранам, то Беларусь будзе адным з найважнейшых экспарцёраў узбраення ў гэты гарачы рэгіён. Каб авансам прадухіліць гэта, была здзейсненая адмысловая прафілактычная атака”, – лічыць Алесін.

Адмысловец упэўнены, што гэта ні ў якім разе не звязана з парламенцкімі выбарамі ў Беларусі. Разам з тым, заўважыў Алесін, амерыканскія санкцыі практычна не паўплываюць на пазіцыі як самой Беларусі, так “Белзнешпрамсэрвісу”. “Гэта такая арганізацыя, што даўно не працуе праз амерыканскія банкі ды не мае ніякіх кантактаў з амерыканскімі ды натаўскімі кампаніямі”, – падкрэсліў эксперт.{movie}Савіных: Беларусь не гандлявала зброяй|right|6443{/movie}

МЗС: Абвінавачанні ЗША ў тым, што Беларусь гандлявала зброяй, – беспадстаўныя

Усё абвінавачанні амерыканскага боку на адрас кампаніі “Белзнешпрамсэрвіс” неабгрунтаваныя і не адпавядаюць рэчаіснасці, заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных.

“Гэта не больш як спроба аказаць ціск на Беларусь за адкрытую і прынцыповую пазіцыю нашай краіны ў справе мірнага ўрэгулявання ўнутранага сірыйскага канфлікту”, – падкрэсліў Савіных.

Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць дзяржаўнага замежнагандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Белзнешпрамсэрвіс” у сувязі з падазрэннем, што арганізацыя экспартавала зброю ў Сірыю.

belsat.eu

Стужка навінаў