Кобец: «Выбух» можа адбыцца не сярод электарату апазіцыі, а на заводзе


Паводле госця “Гарачага каментару”, справакаваць гэта можа нават чарговы прымус удзельнічаць у датэрміновым галасаванні.

Пра апошнія факты з датэрміновага галасавання ў «Гарачым каментары» разважаў прадстаўнік кампаніі «Еўрапейская Беларусь», чалец штабу Андрэя Саннікава падчас прэзідэнцкіх выбараў–2010 Уладзімір Кобец.

Палітык падзяляе пазіцыю тых, хто на сёлетніх парламенцкіх выбарах выказаўся за байкот. Паколькі пасля выбараў 2010 г. зменаў ні ў заканадаўстве, ні ў краіне не адбылося, гэтак мусілі зрабіць усе палітычныя партыі ды рухі, лічыць ён. Адсутнасць адзінай стратэгіі ў апазіцыі – вынік працы спецслужбаў, кажа Уладзімір Кобец.

Пры гэтым госць «Гарачага каментара» заўважае, што паводле звестак аналітыкаў, больш за палову праціўнікаў рэжыму не падтрымліваюць палітычных партыяў. Таму ён мяркуе, што «выбух і змены могуць адбыцца зусім не ў лагеры палітычных партыяў, а вось на заводзе, калі чарговы раз людзей будуць прымушаць рабіць».

belsat.eu

Стужка навінаў