Што такое экслібрыс і дзе на яго паглядзець? Агляд падзеяў культуры


Менскі музей сучаснага выяўленчага мастацтва адзначае 15-годдзе. За гэты час у ім паказалі не адзін дзясятак выставаў жывапісу і графікі, скульптураў, фатаграфіяў і плакатаў. Аднак да юбілею працаўнікі музею падрыхтавалі асаблівую экспазіцыю – выставу экслібрысаў.

Найбольш просты экслібрыс уяўляе з сябе папяровы ярлык, на якім напісанае імя ўладальніка кнігі. Экслібрысы ж, выстаўленыя гэтымі днямі ў Музеі сучаснага мастацтва, – гэта сапраўдныя шэдэўры друкаванай графікі. Тэматыка твораў шырокая – ёсць матывы літаратурныя, міфалагічныя і нават эратычныя. Адрозніваецца і тэхніка прэзентаваных экслібрысаў.

{movie}Агляд падзеяў культуры (19.09.12)|left|6424{/movie}ГАННА ЦІХАНАВА, МУЗЕЙ СУЧАСНАГА ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА: „Мы прэзентуем працы, створаныя ў розных друкаваных тэхніках, і гэты спектр вельмі шырокі: ад класічных, такіх, як ксілаграфія, гравюра на медзі, афорт, літаграфія, лінагравюра, да інавацыйных, з удзелам у творчых працэсах як камп’ютарных тэхналогіяў, гэтак і выхаду ў аб’ем, у 3D”.

Такое развіццё выканання адпавядае эвалюцыі значэння экслібрысу. Калі раней яго можна было параўнаць з персанальнаю пячаткаю, то цяпер гэта хутчэй асобны від графікі. Агулам у музеі можна пабачыць 1700 экслібрысаў – усе працы, прадстаўленыя тут, ёсць падарункамі музею ад мастакоў і калекцыянераў з 34 краінаў свету. Іншыя тэмы: у Люўры адчынілі аддзел, прысвечаны ісламскаму мастацтву. Жыхары Аўстраліі сустракаюць вясну фестывалем кветак.

belsat.eu

Стужка навінаў