Комік Крыжаноўскі стварае народны ўрад самакіравання


https://youtu.be/LMs1CJiXF08
Кандыдат у дэпутаты прыйшоў на пікет з «Леніным» і паабяцаў знізіць парламентарыям заробкі.

19 верасня ў Менску, ля ўваходу на рынак “Маскоўскі”, што на праспекце Газеты “Звязда”, правёў свой чарговы перадвыбарчы пікет кандыдат у дэпутаты парламенту ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі артыст Яўген Крыжаноўскі.

У пікетаванні ўдзельнічаў актор, які граў правадыра сусветнага пралетарыяту. Крыжаноўскі заклікаў выбарнікаў праласаваць, раздаваў аўтографы, а таксама прапаноўваў паціснуць руку “самому Леніну”.

{movie}Перадвыбарчы пікет Яўгена Крыжаноўскага з “Леніным”|left|6423{/movie}Іллічу з цяжкасцю давалася абыходжанне з мегафонам. Назіраючы за марнымі маніпуляцыямі гістарычнай асобы, нейкі пралетарый ад душы параіў яму адкласці тэхнічны сродак: “Ды пакінь ты яго – успомні, як з бронецягніка гаварыў”.

Адзін з выбарнікаў паспрабаваў высветліць у Крыжаноўскага: “Навошта табе, гумарысту, ісці ў парламент?” Іншы паставіў “пытанне рабром”: “Што будзеце рабіць у першую чаргу, калі пройдзеце ў парламент?” Прэтэндэнт паабяцаў найперш знізіць зарплату дэпутатам.

У інтэрв’ю БелаПАНу Яўген Крыжаноўскі паведаміў, што афіцыйна ўжо трэці раз удзельнічае ў парламенцкіх выбарах. “Але гэта, напэўна, самая баявая спроба, – заявіў ён. – Мы стаім на пікетах ужо некалькі тыдняў, абыходзім увесь раён. Я ствару ў Паўднёва-заходняй акрузе народны ўрад самакіравання, які будзе дапамагаць мясцовым уладам“.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары