У сталіцы Дажынак выбары ўжо адбыліся. Пакуль – на адным участку


А ў Менску назіральнікі выявілі выбарчыя «каруселі».

Прымус галасаваць датэрмінова застаецца асноўным парушэннем у Беларусі. Паводле дадзеных, дасланых назіральнікамі ўдзельнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», з гэтым сутыкнуліся 13% апытаных. А ў cталіцы сёлетніх Дажынак – Горках – на адным з участкаў выбары адбыліся яшчэ да заканчэння другога дня датэрміновага галасавання.

{movie}Валянцін Стэфановіч: як галасуюць і дзе выкарыстоўваюць “каруселі”|left|6421{/movie}Цяпер галасаваць ганяюць і з дапамогай т.зв. каруселяў, калі адных і тых жа людзей возяць аўтобусам і тыя галасуюць на некалькіх участках па чарзе. Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, каруселі выкарыстоўваюць там, дзе працэдуры падліку больш празрыстыя.

Што датычыць працэдурных момантаў, то іх чальцы камісіі стараюцца выконваць. «Пратаколы пасля заканчэнне дня галасавання вывешваюць, скрыні апячатваюць, дзве траціны складу камісіі на адкрыцці прысутнічаюць. Дадзеныя па яўцы збольшага супадаюць з тымі, што напісаны ў пратаколах», – гаворыць Валянцін Стэфановіч.

Паводле яго, да заканчэння датэрміновага галасавання яўка па краіне будзе ттрадыцыйнай: ад 20 да 30%. П

belsat.eu

Стужка навінаў