Што купляюць і колькі ядуць у Менску. Інфаграфіка


Менчукі пачалі аддаваць за ежу большую частку заробку, але значна менш прадуктаў спажываць у параўнанні з мінулым годам. Людзі эканомяць практычна на ўсіх харчах, акрамя бульбы. Падрабязна пра гэта – у адмысловай інфаграфіцы ад службы інфармацыі «Белсату».

Чвэрць заробку ідзе на мяса і малако

Паводле вынікаў дэталёвага даследавання хатніх гаспадарак сталіцы, сярэдняя менская сям’я выдаткоўвае на харчаванне 44,7 % сваіх спажывецкіх выдаткаў. Гэта каля 1,892 млн руб. Спецыялісты адзначаюць, што сёлета доля выдаткаў на харчаванне вырасла, а на прамысловыя тавары – знізілася.

Гэтак, у рэальным выражэнні людзі пачалі болей выдаткоўваць амаль на ўсе віды харчавання:

Мяса – 33,1 % (летась 30 %),

Малако – 18,5 % (летась 17,8 %),

Рыба – 4,9 % (летась 4,7 %),

Садавіна – 8,7 % (летась 9 %),

Яйкі – 2,1 % (летась 1,8 %),

Хлеб – 11,3 % (летась 12,9 %),

Бульба – 0,7 % (летась 1,5 %),

Гародніна – 6,4 % (летась 8 %),

Кандытарскія вырабы – 5,1 % (летась 5,4 %).

Статыстычны камітэт заўважыў, што жыхары сталіцы зменшылі спажыванне амаль усіх асноўных прадуктаў на велічыню ад 2 да 8,3 %. Замест гэтага вырасла спажыванне бульбы – аж на 5 %. У меню сярэдняга менчука яе паболела амаль на 300 грамаў на месяц.

belsat.eu

Стужка навінаў