Габрэі адсвяткавалі Новы год


https://youtu.be/1Jpnk_LtO4A
Тысячы пілігрымаў сабраліся на ўрачыстасці з нагоды Новага года або свята Рош-га-шана ў цэнтральнай частцы Украіны.

Каля 20 тыс. габрэяў з амаль 40 краінаў свету ўзялі ўдзел у двухдзённых урачыстасцях, які адбыліся 17-18 верасня на месцы пахавання аднаго з заснавальнікаў хасідскага руху, рэбэ Нахмана (Nachman), які памёр у 1810 г.

Бачная прысутнасць габрэяў ва ўкраінскім горадзе Умань выклікала летась напружанасць у адносінах паміж пілігрымамі і мясцовымі праваслаўнымі жыхарамі. Летась габрэйскіх пілігрымаў атакавалі ўкраінскія нацыяналісты. Праваахоўныя органы затрымалі тады каля 100 асобаў.{movie}Габрэйскі Новы год ва Украіне|right|6420{/movie}

Сёлета святкаванне прайшло мірна і без інцыдэнтаў.

«Пакуль яшчэ не было ніякіх інцыдэнтаў, першы год такі. Дзякуй Богу, і міліцыя добра ставіцца да нас, і мясцовыя жыхары добра ставяцца да нас. Не так, як у папярэднія гады, калі і міліцыя дрэнна ставілася, і прыбывалі розныя нацысцкія і антысеміцкія групоўкі. Яны ладзілі дэманстрацыі ды правакацыі, быў гвалт. Першы год, што ўсё добра», – сказаў пілігрым Барух Фіхман.

Габрэйскі Новы год або свята Рош-га-шана святкуецца ў першы дзень першага месяца габрэйскага календара. Гэта дзень, калі, на меркаванне шматлікіх габрэяў, Бог з гліны стварыў першых людзей: Адама і Еву. Сёлета габрэі адсвяткавалі 5773-і Новы год, паводле іх календара, з моманту паўстання свету.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары