Перадвыбарчая дэпартацыя затрыманых у Магілёве замежнікаў?


https://youtu.be/QbB8IUTMPxA
Міліцыя мяркуе, што замежныя госці ў Беларусі займаліся «падазронымі» справамі.

Амерыканец, два немцы, галандзец і аўстрыец прыбылі ў Магілёў на запрашэнне моладзевай арганізацыі «Грамадзянскі форум». Учора іх затрымалі для правярання пашпартнага рэжыму.

Падчас сустрэчы ў магілёўскім тэхнапарку, на якой абмяркоўваліся пытанні супрацы мясцовых моладзевых арганізацыяў і прадстаўнікоў замежных арганізацыяў, у памяшканне ўвайшлі міліцыянты і правялі ўдзельнікаў сустрэчы ў аддзел грамадзянства і міграцыі Ленінскага РАУС Магілёва.{movie}Міграцыйная служба?|right|6418{/movie}

Сёння гэтая справа атрымала працяг. Паводле прадстаўнікоў «Грамадзянскага форуму», праваахоўныя органы мяркуюць, што рэальная мэта знаходжання ў Беларусі замежных грамадзянаў не супадае з дэклараванаю. Цяпер замежныя госці ды іхныя знаёмыя з мясцовых моладзевых арганізацыяў чакаюць, якое рашэнне прымуць міграцыйныя ўлады адносна далейшага знаходжання замежнікаў у Беларусі.

Акрамя пералічаных замежных грамадзянаў на сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў з Расеі ды Арменіі, якім віза для знаходжання ў Беларусі не патрэбная.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары