Аляксандр Памідораў падтрымаў палітвязняў


18 верасня музыка зладзіў акустычны канцэрт у межах акцыі “Марафон салідарнасці”.

“Гэта ідыятызм, калі людзей уціскаюць у правах за іхныя погляды, – сказаў Аляксандр Памідораў на пачатку вечарыны. – Як бы там ні было цяжка, грамадзянінам гэтай краіны трэба быць. Я думаю, што тут сабраліся людзі, якія не збіраюцца заўтра мяняць пашпарт”.

“Марафон салідарнасці” – гэта шэраг творчых сустрэчаў з вядомымі музыкамі, паэтамі ды мастакамі. Імпрэзы прысвечаныя тэме палітычных зняволеных Беларусі. Арганізатары, сябры каардынацыйнай групы “За Волю”, ставяць скрынку для дабрачынных ахвяраванняў палітвязням ды іхным сем’ям.

За першы тыдзень “Марафону” сабралі больш за 4 мільёны беларускіх рублёў, расказала “Белсату” адна з арганізатараў, Ганна Шапуцька.

Наступная вечарына “Марафону салідарнасці” адбудзецца ў найбліжэйшы чацвер, 20 верасня, у офісе Партыі БНФ. {movie}”Марафон салідарнасці”: Аляксандр Памідораў|right|6410{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў