Затрыманых перад акцыяй салідарнасці ў Менску адпусцілі


Учора на падыходзе да касцёла св. Язэпа ў Менску затрымалі каля 20 грамадскіх актывістаў, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Яны ішлі на акцыю салідарнасці са зніклымі апанентамі ўладаў.

Акцыя пачалася а 19 гадзіне побач з храмам малітвай за вяртанне яго вернікам. Само мерапрыемства прайшло без умяшальніцтва міліцыі. Затрыманых жа напярэдадні даставілі ў
Цэнтральны РУУС Менска. Каля 22 гадзіны іх адпусцілі без складання пратаколаў.

Да некаторых з затрыманых прымянялася фізічная сіла. У прыватнасці, міліцыянты жорстка абыйшліся з жонкай і сынам Вячаслава Сіўчыка, якія спрабавалі зайсці ў памяшканне, каб высветліць яго лёс. Прысутныя заступіліся за іх. Завязалася бойка, якая скончылася літаральна праз некалькі хвілінаў.

belsat.eu
17.09.2010

Стужка навінаў