Датэрміновае галасаванне поўнаю хадою


18 верасня, у першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, журналісты наведалі ўчастак для галасавання № 560 у Менскім дзяржаўным радыётэхнічным каледжы.

“Галасуе шмат маладых людзей, якія прыходзяць, напэўна, таму, што ёсць такая магчымасць – прагаласаваць датэрмінова. Мы працуем з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 20:00. У нас галасуюць датэрмінова не толькі студэнты, якія з’язджаюць на выхадныя, але і жыхары бліжэйшых дамоў, якія плануюць на выходных паехаць на лецішча, напрыклад “, – распавяла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі, прарэктар каледжу Тамара Парфіяновіч. {movie}На датэрміновае галасаванне ўжо стаяць чэргі|right|6398{/movie}

Паводле яе, на ўчастку зарэгістраваныя 13 назіральнікаў. “У нас два чалавекі знялі свае кандыдатуры – у бюлетэнях гэта пазначана”, – сказала Парфіяновіч.

“Чаму вы вырашылі ўзяць удзел у датэрміновым галасаванні?”

“Каб вызваліць час, каб не было такога вялікага натоўпу, як на галасаванні ў нядзелю. Нам зручна, дый пары гэтак паставілі, што фортка атрымалася, можна пайсці ды прагаласаваць. Як выбіраў? Прачытаў пра кандыдатаў на інфармацыйным стэндзе. Паглядзеў, хто чым займаўся ў папярэднія гады, дзе працаваў”, – адзначыў студэнт Уладзіслаў.

“Я думаю дадому на выходныя з’язджаць, таму давялося прагаласаваць цяпер. Нам куратар сцісла распавядаў пра кожнага кандыдата – гэтак і выбіраў”, – распавёў студэнт Стас.

belsat.eu

Стужка навінаў