Кітайцы гатовыя да вайны з Японіяй з-за бязлюдных астравоў


Больш за 1000 чалавек выйшлі на вуліцы Пекіну, спяваючы патрыятычныя песні ды выкрыкваючы антыяпонскія лозунгі, каб выказаць абурэнне з нагоды тэрытарыяльнай спрэчкі з Японіяй.

Пратэстоўцы махалі нацыянальнымі сцягамі ды неслі партрэты былога лідара Маў – сімвал кітайскага патрыятызму. Калі ж дайшлі да японскай амбасады, у яе брамы паляцелі бутэлькі з вадою.

Некаторыя з пратэстоўцаў заклікалі ўрад наўпрост да ваенных дзеянняў. “Выспы Дзяў-Юй (Diaoyu), або Сэнкаку (Senkaku), як іх называе Японія, – тэрытарыяльная ўласнасць нашай краіны. Прыйшла бяда, і мы мусім адказаць супольна. Як грамадзяне нашай краіны, мы павінны прыйсці дв адрэагаваць. Цяпер я хачу, каб Кітай абвесціў вайну”, – выказаў сваё меркаванне 49-гадовы пратэстовец Цзя Чунь Дун (Jia Chundong).{movie}Пратэсты ў Пекіне з-за канфлікту з Японіяй|right|6397{/movie}

Антыяпонскія пратэсты, выкліканыя ўзмацненнем нацыяналістычных настрояў у краіне, прайшлі ў іншых буйных гарадах Кітаю. Пра значную эканамічную шкоду ў сувязі з пратэстамі паведамілі японскія кампаніі “Toyota Motor” і “Panasonic”, якія маюць буйныя прадпрыемствы на тэрыторыі Кітаю.

Спрэчка Кітаю з Японіяй разгарэлася з-за бязлюднай групы астравоў ва Усходне-Кітайскім моры. Японскі ўрад выкупіў ў японскага ўладальніка тры з пяці выспаў архіпелагу Дзяў-Юй (Diaoyu), якія Кітай лічыць сваёй спрадвечнаю тэрыторыяй. Японія, якая называе гэтыя выспы Сэнкаку, аспрэчвае іх тэрытарыяльную прыналежнасць. Пры канцы мінулага тыдня берагавая ахова Японіі паведаміла, што шэсць кітайскіх патрульных караблёў увайшлі ў тэрытарыяльныя воды краіны каля спрэчных астравоў, у сувязі з чым амбасадара Кітаю ў Токіа выклікалі ў японскае МЗС, дзе выказалі пратэст.

belsat.eu

Стужка навінаў