Лідзія Ярмошына прызнала існаванне ў краіне палітвязняў і цэнзуры


Старшыня ЦВК пракаментавала зняцце з выбарчай кампаніі прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі ды ПБНФ.

На сённяшнім паседжэнні ЦВК старшыня фактычна прызнала існаванне ў краіне палітычных вязняў і цэнзуры. Каментуючы рашэнне АГП і ПБНФ аб адкліканні сваіх кандыдатаў, а таксама выхад з ЦВК прадстаўнікоў гэтых партыяў з правам дарадчага голасу, Лідзія Ярмошына заявіла:{movie}Ярмошына: Вязні і цэнзура былі і раней |right|6394{/movie} “Што тычыцца палітычных заяваў з нагоды вязняў, цэнзуры і гэтак далей, усё гэта было і на той момант, калі АГП і БНФ вылучалі сваіх кандыдатаў. Нічога ў краіне за названы месяц не змянілася, што магло падштурхнуць партыі прыняць падобныя рашэнні. Наадварот, былі прапанаваныя шырокія магчымасці – проста яны імі не карысталіся”.

belsat.eu
https://youtu.be/jPJ7cp1paRQ

Глядзі таксама
Каментары