Міхась Пашкевіч: Іншых выбараў не будзе


https://youtu.be/8GzaZXZOWz4
{movie}Гарачы каментар з Міхасём Пашкевічам|left|6390{/movie}Ужо заўтра пачынаецца датэрміновае галасаванне. Ці ёсць сэнс ісці на выбары ў нашай краіне – вось галоўнае пытанне. Адныя здымаюцца з выбараў, іншыя застаюцца ў перадвыбарчай гонцы. Байкатуюць выбары Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ. За байкот выказаўся і лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў. Аднак у самой кампаніі не было адзінства, і бальшыня прагаласавала за ўдзел у выбарах. У апанентаў уладаў традыцыйна няма адзінай пазіцыі. А што рабіць у гэтай сітуацыі выбарнікам?

Актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Міхась Пашкевіч сёння быў на пікеце кандыдаткі Таццяны Караткевіч, якую падтрымлівае кампанія. На сустрэчы былі і «тролі» з гарвыканкаму, якія, хоць і не пыталі пра магчымасць байкоту, але пытанні мелі падрыхтаваныя. Як падзяліўся Пашкевіч, у такіх размовах аратарскае майстэрства толькі расце.

«Я ўзгадваю сітуацыю ў Расеі, калі Барыс Нямцоў адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах, і прадэмакратычныя журналісты сказалі яму: «Але іншых выбараў няма». Так і ў Беларусі: такая краіна, якую маем, такія выбарнікі і такія пытанні, якія трэба задаваць і вырашаць. Ніколі не будзе ідэальных умоваў для выбараў», – падкрэсліў Пашкевіч.

Як кажа актывіст, не надзея на перамогу ёсць галоўным стымулам да ўдзелу ў выбарах, а перадусім неабходнасць размаўляць з людзьмі.

Паводле Міхася Пашкевіча, наяўнасць палітвязняў не можа быць прычынаю няўдзелу ў выбарах. Разам з гэтым ён заклікае не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні. «Акурат падчас датэрміновага галасавання адбываецца асноўная маса ўкідаў «правільных» галасоў. Таму ў гэтым выпадку ўся апазіцыя скажа: не ісці на датэрміновае галасаванне», – падкрэсліў актывіст.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары