Бабіна: Творцы скандальнага фільму аб прароку Мугамадзе нікога не хацелі абразіць


Хто можа быць зацікаўлены ў эскалацыі агрэсіі з нагоды з’яўлення фільму «Бязвіннасць мусульманаў» аб прароку Мугамадзе? Дзе мяжа творчае свабоды? Іслам – рэлігія супакою ці варожасці? – разважае ў «Гарачым каментары» пісьменніца і журналістка Наталка Бабіна.

Мусульманскія вернікі ўсё вастрэй рэагуюць на скандальны фільм «Бязвіннасць мусульманаў», дзе прарок Мугамад паказаны як дурань і бабнік, гвалтаўнік дзяцей. На сёння ў выніку пратэстаў загінулі прынамсі 10 чалавек. “Смерць Амерыцы”, – скандуюць вызнаўцы ісламу.{movie}Гарачы каментар. Госць праграмы – пісьменніца Наталка Бабіна. |right|6381{/movie}

У студыі “Гарачага каментара” сітуацыю пракаментавала пісьменніца і журналістка Наталка Бабіна, чыя кніга “Рыбін горад” з’явіцца неўзабаве ў перакладзе на арабскую мову.

Паводле госці “Гарачага каментара”, якая паглядзела фільм “Бязвіннасць мусульманаў” у інтэрнэце, яго стваральнікі не мелі на мэце ніякай правакацыі. “З’явіліся нейкія іншыя людзі, якія давялі сітуацыю да накалу”, – перакананая Н. Бабіна.

Пісьменніца лічыць, што кожны варты фільм, як і кожны варты мастацкі твор, можа выклікаць неадназначную рэакцыю.

Мяжою творчае свабоды, перакананая спн. Бабіна, заўсёды мусіць быць сумленне. “Рабі, што трэба, і хай будзе, што будзе”, – падкрэсліла літаратарка.

У выпадку ж рэакцыі на творы мастацтва, лічыць пісьменніца, варта праяўляць большы узровень талерантнасці, адукаванасці ды ўмення супрацьстаяць маніпуляцыям.

belsat.eu

Стужка навінаў