Журналісту «Новага часу» парвалі рэдакцыйнае пасведчанне каля прэзідэнцкай адміністрацыі


Інцыдэнт адбыўся ўвечары 17 верасня на вуліцы Чырвонаармейскай у Менску, непадалёк ад будынку адміністрацыі.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Мікіта Броўка расказаў, што здымаў для сайту газеты «Новы час» вулічнае апытанне, а потым сеў на лаўку, трымаючы камеру і мікрафон на каленях. У гэты момант да яго падышоў невядомы чалавек у цывільным, які назваўся працаўніком службы бяспекі.

«Ён паводзіў сябе агрэсіўна: дакументы паказваць адмовіўся, пачаў пытацца, што мы тут здымаем, запатрабаваў нашыя пасведчанні, – распавёў Мікіта Броўка прэс-службе БАЖ. – Пабачыўшы назву «Новы час», ён заявіў, што такога выдання не існуе, парваў пасведчанне і сышоў».

Журналіст будзе раіцца з юрыстамі ды рэдактарам наконт магчымых дзеянняў дзеля абароны сваіх правоў.

belsat.eu

Стужка навінаў