Ці будзеце вы галасаваць датэрмінова?


Трэба ісці тады, калі будзе буфет з алкаголем, – кажа мужчына.

З 18 верасня распачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Працэс галасавання працягнецца 5 дзён – да 22 верасня ўключна.

З гэтай нагоды журналісты “Белсату” пацікавіліся ў жыхароў Пінску: “Вы збіраецеся галасаваць датэрмінова ці ў дзень выбараў?”{movie}Ці будзеце вы галасаваць датэрмінова?|right|6379{/movie}

Абсалютная большасць пінчукоў пойдзе на выбарчыя ўчасткі ў нядзелю 23 верасня. “Будзе выходны, тады і пайду. Я ж працую, няма часу”, – сказала адна з апытаных.

“Я пенсіянерка, нікуды не выязджаю, пайду 23 верасня”, – падкрэсліла яшчэ адна выбарніца.

Мужчыны таксама будуць галасаваць у нядзелю, але іх схіляюць да гэтага больш меркантыльныя інтарэсы. “Пайду тады, калі на ўчастках будзе буфет з алкаголем”, – выказаўся адзін з прадстаўнікоў моцнага полу.

belsat.eu

Стужка навінаў