ОНТ вызначыць «супердзяўчыну краіны»


https://youtu.be/UORFtKrIZlw
З гэтаю мэтаю тэлеканал пачаў новы праект «Лэдзі-Х», адбор на які стартаваў 17 верасня. У ходзе кастынгу абяруць 40 канкурсантак, якія будуць змагацца за званне «супердзяўчыны краіны». Як падкрэсліваюць арганізатары, гэта не конкурс прыгажосці, а арыгінальнае шоу для амбітных, таленавітых, інтэлектуальных і ўпэўненых у сабе жанчын.

«Гэты праект – сучасная інтэрпрэтацыя папулярнай калісьці праграмы «А ну-ка, девочки!», – паведаміў прадзюсер праекту Віктар Лабковіч. – Мы шукаем не толькі прыгожых, але і актыўных дзяўчат, якія ўмеюць і размаўляць, і жартаваць, і спяваць».

Вядоўцам новага тэлепраекту будзе папулярны шоўмэн Вадзім Галыгін, а вядомыя мужчыны беларускай эстрады і тэлебачання зоймуць месца ў журы. Пераможніцу фінальнага шоу тэлегледачы вызначаць шляхам тэлефоннага галасавання.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары