«Камяніца-2012»: зразумець сябе праз культуру


Чацвёрты фестываль «Камяніца», што праводзіцца ў Музеі архітэктуры і побыту ў Азярцы непадалёк Менску, сабраў каля 5 тыс. гледачоў.

Сёлетні фестываль адзначыўся атмасфераю напружанасці пры рыхтаванні імпрэзы, зменамі ў праграме і зусім не летнім надвор’ем. За некалькі дзён да фэсту стала вядома, што «Крамбамбуля» не выступіць на сцэне, нібыта праз канфлікт з арганізатарамі. Праўда, больш верагоднаю прычынаю падаецца бясплатны канцэрт Лявона Вольскага на сядзібе Партыі БНФ у падтрыманне палітвязняў напярэдадні. Арганізатары не здолелі таксама дамовіцца з гуртамі «URIA» і «R.U.T.A».

Нягледзячы на гэта, наведнікі імпрэзы падзяліліся з «Белсатам» выключна пазітыўнымі ўражаннямі. {movie}”Камяніца-2012″. Уражанні наведнікаў|right|6375{/movie}

Паводле вядоўцы фестывалю, лідара гурта «Палац» Алега Хаменкі, адною з галоўных мэтаў імпрэзы было знаёмства з уласнаю культураю.

«Розныя культуры не разумеюць, што яны з сябе ўяўляюць. Ёсць пачуцце, што гэта ўсё чужынскае, і таму яго баяцца. Калі ты ведаеш, што ёсць тваё, то не баішся чужога. Калі чужыя ведаюць, які ты, то не баяцца, што будзе далей. І вось такія фестывалі вырашаюць гэтую праблему», – падкрэсліў Алег Хаменка. {movie}”Камяніца-2012″|right|6374{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў