Пікет з унітазам: актывісты «Zмены» вучылі галасаваць датэрмінова


Моладзевае крыло “Гавары праўду!” прапаноўвала мінакам галасаваць дома ў прыбіральні.

“Zмена” правяла пікет на станцыі метро “Пушкінская” каля ўніверсаму “Фрунзенскі” ў межах кампаніі “Байкот-101” http://zapraudu.info/bojkot-101/. Яны прынеслі ўнітаз з надпісам “Датэрміновае галасаванне” і бюлетэнямі ўнутры, а таксама расцяжку з лозунгам “Галасуй, не галасуй…”.

Праз паўгадзіны пасля пачатку пікету да яго падцягнуліся міліцыянты ў цывільным з відэаапаратураю. Пікетоўцы прапанавалі ім прыйсці яшчэ і заўтра, а 12-й гадзіне, каб зняць чарговы перформанс з раздаваннем баршчу ад Лідзіі Ярмошынай.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары