На прэзідэнцкіх «Дажынках» у Польшчы ўзнагародзілі творцаў найпрыгажэйшых снапоў



Учора пад Варшаваю прайшло свята польскіх земляробаў з удзелам прэзідэнцкай пары.

У мястэчку Спала непадалёк ад польскай сталіцы адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя заканчэнню жніва. У Польшчы традыцыйна акцэнт пры правядзенні “Дажынак” робіцца на выяўленні мясцовых асаблівасцяў розных рэгіёнаў краіны. Сёлета гасцей імпрэзы чакалі дэгустацыі разнастайных рэгіянальных прысмакаў, шэсце ў народных строях, характэрных для розных куткоў Польшчы, а таксама конкурс на найлепшы рэгіянальны сноп збожжа.

“Дажынкі” разам з жонкаю наведаў польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі, які прыняў удзел у святочным набажэнстве, сустрэўся з мясцовымі ўладамі Спалы і ўзнагародзіў творцаў самага прыгожага снапа, зробленага рукамі прадстаўнікоў лакальных супольнасцяў. Cёлета конкурс выйгралі прадстаўнікі Ніжняй Сілезіі.

Апрача выступу шматлікіх фальклорных калектываў, характэрных і для беларускіх “Дажынак”, канцэртаў эстрадных зорак, падчас польскага свята земляробаў былі моцна выяўленыя элементы шляхецкай традыцыі.

Першыя прэзідэнцкія “Дажынкі” адбыліся ў Польшчы ў 1929 г. пад кіраўніцтвам прэзідэнта Ігнацыя Масціцкага.{movie}Прэзідэнцкія “Дажынкі” ў Польшчы, аматарскае відэа карыстальніка youtube.com – ittonek1 |right|6373{/movie}

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары