Чарговы этап: у Расеі на акцыях пратэсту пачалі біць жанчын


Паводле факту збівання распачалі крымінальную справу, хоць паліцыянты кажуць, што бойку распачалі дэманстранты.

Відэа, на якім спецназавец збівае дэманстрантку дручком, абляцела расейскі інтэрнэт і трапіла ў заходнія медыі. 15 верасня Кацярына Зайцава ўдзельнічала ў Ніжнім Ноўгарадзе ў акцыі пратэсту на знак падтрымання маскоўскага “Маршу мільёнаў”. Пасля некалькіх удараў па галаве яна павалілася на зямлю. Пазней у шпіталі дыягнаставалі страсенне мозга.

{movie}Амапавец збівае жанчыну ў Ніжнім Ноўгарадзе|left|6369{/movie}Зайцава – вядомая мясцовая актывістка апазіцыі, прэс-сакратар мясцовай філіі партыі “Другая Россия”.

Абласное ўпраўленне МУС ідэнтыфікавала спецназаўца і распачало крымінальную справу. Хоць паліцыянты, якія працавалі падчас акцыі, сцвярджаюць, што гэта дэманстранты напалі на іх.

Пра лёс справы разважае партал rbctv.rbc.ru. Калі сілавіка прызнаюць вінаватым, ён можа паўтарыць лёс свайго калегі з Санкт-Пецярбургу Вадзіма Бойкі, які за збіццё дэманстрантаў атрымаў 3 з паловаю гады ўмоўна. Аднак калі высветліцца, што спецназавец пацярпеў ад рук дэманстрантаў, яму могуць даць прэмію. Паводле рэсурсу, шасцёра параненых падчас акцыі пратэсту 6 траўня на Балотнай плошчы ў Маскве атрымалі новыя кватэры.

15 верасня ў Ніжнім Ноўгарадзе арыштавалі каля 15 пратэстоўцаў.

belsat.eu
https://youtu.be/E3wRUhsHuT0

Глядзі таксама
Каментары