Ён разлічаны на 3000 пасажыраў. На борце “Тытаніка” плылі 2224 чалавекі.
Новае гіганцкае судна “Celebrity Reflection” сышло з верфі ў нядзелю 16 верасня. Яго памеры ўражваюць: даўжыня – 319 м, шырыня – 37,4 м (“Тытанік” меў 268,98 м даўжыні ды 28,2 м шырыні), але яшчэ больш захапляльнае было відовішча, калі лайнер мінаў вузенькі праход у раку Эмс.
Яшчэ некалькі такіх перашкодаў яго чакаюць на шляху да порту выпрабаванняў у Эймсгавэне (Нідэрланды), дзе яго чакаюць уладальнікі. Першае падарожжа на лайнеры мае распачацца ўжо ў кастрычніку.
belsat.eu