Кур’ёзныя здарэнні на пікеце ў цэнтры Менску


Падчас пікету грамадскага аб’яднання “Белая Русь” дзеля падтрымання сваіх вылучэнцаў у дэпутаты моладзь з БРСМу зацікавілася ўлёткамі “за байкот”, а пад музыку псеўдафальклорных калектываў весяліліся падпітыя гараджане.

Сябры праўладнай арганізацыі “Белая Русь” правялі пікет дзеля падтрымання афіцыйных кандыдатаў у дэпутаты ля будынку Камароўскага рынку ў беларускай сталіцы. Іх падтрымлівала БРСМаўская моладзь у куртках з надпісам “Белая Русь” і псеўдафальклорныя калектывы.
Прыхільнікі “Белай Русі” агітавалі мінакоў выканаць свой грамадзянскі доўг і ўзяць удзел у выбарах. Зусім побач з імі свой пікет правялі актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якія раздалі свае ўлёткі БРСМаўцам. Моладзь ахвотна ўзяла матэрыялы беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў, якія агітавалі за байкот.

Як прызналіся БРСМаўцы, яны таксама не збіраюцца ўдзельнічаць у “выбарах”, бо не бачаць у гэтым сэнсу. На пікет жа прыйшлі на загад. Свае курткі ад “Белай Русі” яны патлумачылі проста: што далі – тое і апранулі.

Да Камароўскага рынку прыехалі таксама дзяржаўныя тэлевізійкі ды прадстаўнікі ўладаў – Макей і Радзькоў. Іхнаю мэтаю была імітацыя пікету за “выбары” ды фіксацыя яго для паказу на БТ.

Музычныя калектывы, якія выступалі на загад, найбольш парадавалі не зусім цвярозых мінакоў. Яны шчыра танчылі пад дармовы акампанемент працаўнікоў дзяржаўных установаў культуры.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары