АГП і ПБНФ здымаюць сваіх кандыдатаў з выбараў


https://youtu.be/jCFUrVVWb3g
Абедзве партыі матывавалі сваё рашэнне тым, што выбарчая кампанія праходзіць непразрыста і недэмакратычна. Акрамя таго, у краіне застаюцца палітвязні.

Партыя БНФ: гэта дазволіць захаваць сумленнасць

ПБНФ выставіла ўладам дзве ўмовы, пры выкананні якіх яна гатовая была б паўнавартасна ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі: вызваленне палітвязняў і ўключэнне ўсіх прадстаўнікоў ад партыі ў акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі. Ніводнай з умоваў улады не выканалі.

Выступаючы на з’ездзе, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў: зняцце сваіх кандыдатаў з парламенцкіх выбараў не дасць партыі асаблівых перавагаў, але дазволіць захаваць сумленне. Паводле яго, выхад з выбарчай кампаніі будзе азначаць правільнасць прынятых раней партыйных рашэнняў. “Зняцце дазволіць нам захаваць ясную і сумленную пазіцыю, спросціць працу з беларускім грамадствам. Мы сапраўды будзем мець ясную пазіцыю і зможам даносіць яе да людзей”, – заявіў Янукевіч.{movie}Янукевіч: Мы змагаліся за нацыянальныя інтарэсы|right|6359{/movie}

Партыя БНФ прыняла рэзалюцыю, у якой заклі́кала выбарнікаў устрымацца ад удзелу ў галасаванні на выбарах. У дакуменце адзначаецца, што ўлады не стварылі належных ўмоваў для правядзення выбараў, а сама выбарчая кампанія праходзіць пры адсутнасці грамадскага кантролю за падлікам галасоў, пры разнастайных абмежаваннях і рэпрэсіях.

АГП: выбарчую кампанію ператварылі ў фарс

Аб’яднаная грамадзянская партыя, у сваю чаргу, заяўляла пра свой паўнавартасны ўдзел у выбарах пры ўмове выканання ўладамі трох пунктаў: вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў, адсутнасць прымусу да галасавання, празрыстае фармаванне выбарчых камісіяў. Як заявіў сёння намеснік старшыні АГП Леў Марголін, нічога з гэтага не адбылося.

“Акрамя таго, за мінулыя два з паловаю месяцы мы ўбачылі новыя факты ў гэтай кампаніі – ад прыцягнення удзельнікаў выбарчай кампаніі да адміністратыўнай адказнасці да ўвядзення жорсткай цэнзуры выступаў у СМІ. Доступ кандыдатаў у дэпутаты да выбарнікаў ператварыўся ў карыкатуру”, – канстатаваў палітык.

Усе гэтыя моманты, паводле Марголіна, “ператварылі выбарчую кампанію ў палітычны фарс, не варты таго, каб у ім удзельнічала сур’ёзная палітычная партыя”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары