«Размова Мацкевіча»: Гонар нацыі


Сталі вядомыя імёны намінантаў прэміі Сахарава за свабоду думкі, у іх ліку – беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, які цяпер за кратамі. У 2006 годзе лаўрэатам гэтай прэміі назвалі палітыка Аляксандра Мілінкевіча, госця праграмы “Размова Мацкевіча”.

{movie}Размова Мацкевіча. Госць – Аляксандр Мілінкевіч|left|6358{/movie}Намінаванне Алеся Бяляцкага на прэмію Сахарава дасць магчымасць чарговы раз нагадаць свету пра палітвязняў у Беларусі. “Вяртацца да тэмы палітвязняў вельмі важна, таму што бароніць іх перш за ўсё салідарнасць, – гаворыць госць праграмы. – Мы часам спадзяемся, што Захад нам дапаможа, ён будзе салідарны і вызваліць палітвязняў, але надзвычай важная салідарнасць унутры краіны”.

Як расцэньваць тое, што разам з праваабаронцам Алесем Бяляцкім на прэмію намінавалі і удзельніц контраверсійнага расейскага гурта “Pussy Riot”? Якое значэнне ў свеце мае гэтая прэмія і наколькі важная салідарнасць з палітвязнямі – як унутры, так і па-за межамі краіны? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні – у праграме “Размова Мацкевіча”.

belsat.eu

Стужка навінаў