На прэзентацыю "Гарадзенскай бібліятэкі" ўварвалася міліцыя


Увечары на прэзентацыю новай гістарычнай літаратуры ў Горадні ўварваліся міліцыянты і супрацоўнікі падатковай інспекцыі.

Прэзентацыю новых кніг з удзелам яе аўтараў і выдаўцоў зладзіла рэдакцыя часопіса ARCHE. Была зроблена кантрольная закупка. Усе кнігі арыштаваныя. Затрыманы Валерка Булгакаў. Інфармацыя пра гэта з’явілася на профілі “Гарадзенская Бібліятэка (Кніжная Серыя)” ў “Facebook”.

Раней стала вядома пра тое, што аднаго з аўтараў кнігі “Гродназнаўства” Андрэя Чарнякевіча звольнілі з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паведамленне з прапановаю азнаёміцца з адпаведным загадам і забраць працоўную кніжку.

Працаўнікоў ВНУ, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы выдання (у тым ліку, Чарнякевіча) выклікалі супрацоўнікі КДБ. Прэтэнзіі да аўтараў “Гродназнаўства” тычыліся апошняга параграфа: чаму падручнік сканчаецца 1991 годам і ў ім не адлюстравалі сучасны перыяд? Яшчэ адна “хіба” – “канцэпцыя ілюстрацыяў”: на апошняй старонцы змясцілі бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоню”.

Сам Андрэй Чарнякевіч не адказвае на тэлефанаванні.

belsat.eu

Стужка навінаў