Радзіна: Шмат якія незалежныя медыі ў Беларусі маюць куратараў з КДБ


Гэта адна з прычынаў для сайту “Хартыі-97” працаваць за межамі Беларусі, распавяла яго рэдактарка ў “Гарачым каментары”.

Паводле рэдактаркі сайту “Хартыя-97” Наталлі Радзінай, інфармацыю пра куратараў ёй літаральна днямі паведаміў адзін з рэдактараў незалежнага СМІ.

“Куратар з КДБ можа патэлефанаваць і сказаць: калі вы не хочаце, каб вашую газету закрылі, я прашу вас не асвятляць той ці іншай тэмы або асцярожней паставіцца да той ці іншай тэмы. Або: лепш не рабіць гэтую навіну галоўнай. Яны імкнуцца працаваць разумна, навязваючы журналістам самацэнзуру”, – распавяла Наталля Радзіна ў інфармацыйна-публіцыстычным блоку “Белсату”.

{movie}Наталля Радзіна ў “Гарачым каментары”|left|6348{/movie}Паводле Наталлі Радзінай, адносна “Хартыі-97” гэта не спрацоўвала. Таму падчас утрымання ў СІЗА КДБ толькі за рэдактарства сайту ёй пагражалі 5 гадамі турмы.

Сёння ў Варшаве ўрачыста адкрыўся офіс сайту. У Вільні, дзе Наталля Радзіна працавала адразу пасля ўцёкаў з Беларусі, застаўся карпункт.

belsat.eu

Стужка навінаў