Харэўскі прэзентаваў зборнік “Прачутае”. Агляд падзеяў культуры


https://youtu.be/RfRrAMzrqyw
Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі прэзентаваў новую кнігу падчас „дзяжурства” за прылаўкам у галерэі “Ў”. У зборнік „Прачутае” ўвайшлі гісторыі з жыцця, разважанні аўтара і ягоныя нататкі.

СЯРГЕЙ ХАРЭЎСКІ ПІСЬМЕННІК, МАСТАЦТВАЗНАВЕЦ: “Гэта імгненная рэфлексія на сённяшні дзень – яна напісаная, каб было цікава тым, хто чытае сёння. У гэтым адрозненне”.

Матэрыял для кнігі аўтар адабраў не без дапамогі сяброў у ЖЖ, некаторыя з якіх каментуюць запісы Харэўскага на платформе livejournal вось ужо 5 гадоў. Навошта ж папяровая версія?

АДАМ ГЛОБУС, ПІСЬМЕННІК, ПАЭТ:

“У інтэрнэце выставіў – прайшло, забылася. А ў кніжцы ўжо сабраў самае каштоўнае. Вось кніжка набывае новую каштоўнасць – робіцца сталічнаю, робіцца прэзентабельнаю”.

А таго, што кнігу не будуць купляць праз яе дасяжнасць у інтэрнэце, аўтар не асцерагаецца. Бо заўсёды знойдуцца кансерватары, якія любяць па старой завядзёнцы пагартаць старонкі і, прачытаўшы кнігу, папоўніць сваю бібліятэку новым выданнем.

Іншыя тэмы: былыя вайсковыя базы Сірыі, размешчаныя на Галянскіх вышынях, ператварыліся ў своеасаблівую мастацкую галерэю. У Менску прэзентавалі 13-томны збор твораў Максіма Танка.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары