«Хартыя-97» урачыста адкрыла офіс у Варшаве


На цырымонію ў гатэлі “MDM” былі запрошаныя беларускія палітыкі Віктар Івашкевіч, Зміцер Бандарэнка, Віктар Карняенка, Алесь Міхалевіч, прадстаўнікі польскага Міністэрства замежных справаў, беларусы Варшавы і журналісты.

Прысутным прэзентавалі фільм аб ролі сайту “Хартыя-97” у асвятленні акцыяў дэмакратычных сілаў. Пасля слова ўзяла Наталля Радзіна, якая распавяла пра перажытае за апошнія гады. Журналістка адзначыла важнасць салідарнасці, якая дае сілы працаваць – нягледзячы ні на што.

Затым выказаліся міністры замежных справаў Польшчы і Славаччыны, якія прывіталі з’яўленне офісу “Хартыі-97” у Варшаве.

Пад канец афіцыйнай часткі зачыталі зварот ад першага старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча, які застаецца ў спісах невыязных. Шушкевіч падкрэсліў, што ганарыцца тым, што падпісаў “Хартыю-97” адзін з першых.

belsat.eu

Стужка навінаў