Выбарчы здзек: Бяляцкага запрашаюць прагаласаваць


Зняволенага старшыню праваабарончага цэнтру “Вясна” запрашаюць прагаласаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пазначаны нават нумар участку, на якім чакаюць Алеся Бяляцкага, – 607 у Каліноўскай выбарчай акрузе № 108.

Запрашэнне прыйшло на адрас офісу арганізацыі, які зарэгістраваны на імя праваабаронцы. Што цікава – згодна з пастановаю суда, ад 6 ліпеня памяшканне сканфіскаванае. Сам Алесь Бяляцкі застаецца ў турме з 4 жніўня 2011 г.

Паводле Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, асобы, што ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі, не маюць права ўдзельнічаць у галасаванні.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары