Ператрус у “Нашай Ніве” і ПЭН-Цэнтры


Прыкладна а 18:50 28 снежня ў дзверы Беларускага ПЭН-Цэнтру пачалі грукаць невядомыя. Журналіст «Нашай Нівы» Зміцер Панкавец дзверы адмыкаць адмовіўся. Тады налётчыкі вырубілі электрычнасць – паведамляе сайт газеты.

Ператрус у ПЭН-Цэнтры пагражае часткова паралізаваць працу газеты «Наша Ніва», журналісты якой працавалі ў гэтым памяшканні.

Паводле апошняй інфармацыі, невядомыя пагражалі выламаць металічныя дзверы, пасля чаго Зміцер Панкавец перастаў здымаць слухаўку.

belsat.eu

Стужка навінаў