У Баранавічах праўладныя кандыдаты не карыстаюцца папулярнасцю


На спатканне з афіцыйнымі кандыдатамі ў горадзе прыходзяць 2–5 чалавек.

У Баранавічах 12 верасня адбылася сустрэча з выбарнікамі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6, галоўнага лекара цэнтральнай паліклінікі № 1 Аляксандра Сцяцко.

На спатканне, якое адбылося ў памяшканні ЖЭС № 5, прыйшлі толькі пяць чалавек, трое з якіх былі працаўнікамі ЖЭСу. {movie}Выступленне Аляксандра Сцяцко на БТ, дзе ў беларускай версіі прозвішча яскрава віднее памылка. Відэа карыстальніка youtube.com – INTEXPRESSby |right|6341{/movie}

Інфармацыя пра сустрэчу была размешчаная на першай старонцы афіцыйнай газеты «Наш край» 8 верасня, а таксама на сайце Баранавіцкага гарвыканкаму, агучвалася па радыё і тэлебачанні. Адзін з працаўнікоў ЖЭСу паведаміў, што абвесткі пра сустрэчу з кандыдатам разносілі па кватэрах і расклейвалі ў пад’ездах. Аднак прыцягнуць людзей на сход не ўдалося.

11 верасня адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай Заходняй выбарчай акрузе № 5 Вольгі Паліцікі з выбарнікамі ў памяшканні ЖЭС № 4, на якую прыйшлі толькі два чалавекі.

belsat.eu

Стужка навінаў