«Кожная нацыя павінна ганарыцца сваімі творцамі»


У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры быў прэзентаваны збор твораў Максіма Танка ў 13 тамах.

Выданне, якое падрыхтаваў Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прымеркаванае да стагоддзя з дня нараджэння класіка.

«Прэзентацыя збору твораў Максіма Танка – гэта важная падзея ў жыцці краіны, бо кожная нацыя, якая сябе шануе, павінна ганарыцца сваімі творцамі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытуту мовы і літаратуры. {movie}Лукашанец: Максім Танк – еўрапейскі пісьменнік|right|6336{/movie}

У збор твораў увайшлі вершы і паэмы Максіма Танка, апавяданні, нарысы, фельетоны, нататкі, артыкулы, рэцэнзіі, выступленні і некралогі. Упершыню былі выдадзеныя шматлікія архіўныя дакументы з фонду Максіма Танка і архіваў Польшчы, Літвы ды Расеі. «Падрыхтоўка і выданне збору адбывалася з 1996 да 2012 года ўключна», – паведамілі працаўнікі музею.

Упершыню былі апублікаваныя лісты Максіма Танка, а таксама ўведзеныя ў кніжнае выданне дзённікі паэта і выступленні, якія дагэтуль друкаваліся толькі ў перыёдыцы.

Прэзентацыя выдання ператварылася ў сапраўднае свята беларускай паэзіі, бо акрамя выступаў мовазнаўцаў і літаратуразнаўцаў на імпрэзе прагучалі вершы Максіма Танка і песні, напісаныя паводле твораў паэта.

belsat.eu

Стужка навінаў