Як вы ацэньваеце беларускую медыцыну?


{movie}Як вы ацэньваеце беларускую медыцыну?|left|6334{/movie}Паводле колькасці дактароў на душу насельніцтва Беларусь займае пятае месца ў свеце, да таго ж дэкларуецца, што медыцына ў нас – бясплатная. Ці задаволеныя беларусы з узроўню медычнага абслугоўвання? Пра гэта журналісты «Белсату» запыталі жыхароў Менску.

«Не дай Божа, захварэць у нашай краіне! Лепш адразу ў магілу класціся», – гаворыць адзін з жыхароў сталіцы. Пра невысокі ўзровень айчыннай медыцыны казалі ўсе рэспандэнты, аднак большасць звязвае гэта з недастатковым фінансаваннем галіны. «Штосьці я не бачыў у паліклініцы ніводнага камп’ютара ў доктара, усё ўручную, асадкай, неразборлівым почыркам», – зазначыў адзін з апытаных. На ягоную думку, трэба «разагнаць чыноўнікаў ад медыцыны».

А вось шараговых дактароў беларусы бароняць. «Дактары ў нас – вельмі добрыя спецыялісты», – зазначае адна з рэспандэнтак.

belsat.eu

Стужка навінаў