Станіслаў Багданкевіч: Працягнецца «паўзучая» дэвальвацыя


Няспынна расце грашовая маса, дзяржава стымулюе крэдытаванне вытворчасці, у тым ліку тых тавараў, якія не карыстаюцца попытам або за якія пакупнік доўгі час не расплачваецца. Паводле экс-старшыні Нацбанку Станіслава Багданкевіча, гэта асноўныя прычыны «паўзучай» дэвальвацыі, якую беларусы адчуваюць на ўласнай скуры.

{movie}Станіслаў Багданкевіч: Працягнецца «паўзучая» дэвальвацыя|left|6330{/movie}Эксперт упэўнены, што нягледзячы на цяжкае эканамічнае становішча ўлады не пойдуць на чарговую абвальную дэвальвацыю. «Будзе 9 тысячаў, будзе 10 тысячаў за адзін долар – такая дэвальвацыя цалкам прадказальная», – падкрэсліў у інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» Станіслаў Багданкевіч.

2 студзеня 2009 года адбылася дэвальвацыя нацыянальнай валюты, калі курс рубля да долара быў зніжаны на 20,45 %. Наступная дэвальвацыя, на 56,3 %, была праведзеная 24 траўня 2011 г. 14 верасня таго ж года дэ-факта адбылася яшчэ адна дэвальвацыя, калі паводле вынікаў першай дадатковай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара склаў 8600 руб., перавысіўшы ў 1,6 разу афіцыйны курс, устаноўлены на асноўным гандляванні (5355 руб.).

belsat.eu

Стужка навінаў